Далучайся да "Моладзі php_bnf!" |
[Ліп. 30, 2008|02:16 am] |
Ад php_bnf маладзёнам гарантуецца нязбітасць твару і свежае дыханне. Прыём у "Моладзь php_bnf" абмежаваны. Спяшайся!  |
|
|
| (бяз тэмы) |
[Ліп. 29, 2008|07:54 pm] |
У бліжэйшых плянах ПХП-БНФ стварэньне сваёй правай рукі і пятай калёны - Моладзі ПХП-БНФ. На ролю лідара вышэйазначанай вызначаюцца ўсе будучыя сябры ПХП-БНФ ва ўзросьце да 18 год. |
|
|
Навіны php_bnf |
[Ліп. 29, 2008|07:49 pm] |
Друкаваным органам php_bnf аб'яўляецца выданне "Навіны php_bnf". Сурэдактарамі ""Навін php_bnf" на пераходны перыяд прызначаюцца усе члены ўдзельнікі суполкі. Рэдакцыйная палітыка "Навін php_bnf" вызначаецца неабходнасцю піару php_bnf у колах байЖЖ. Стыль напісання крэатываў у выданне php_bnf абмяжоўваецца толькі магчымасцю гвалтоўнай смерці аўтара крэатыва ў выніку распаўсюду онаго. Друкаваны орган php_bnf існуе выключна на сродкі ад продажу wi-fi кампаніяй святаго Антонія Ташырскаго мясцовым кракуфскім манастырам. Рэдакцыя "Навін php_bnf" не мае адказнасці перад чытачамі з прычыны рэгулярнага набыцця індульгенцый ад wi-fi-манастыроў Кракува. Peace. УЧА! |
|
|
| Сядзіба |
[Ліп. 29, 2008|07:32 pm] |
Афіцыйнай сядзібай php_bnf аб'яўляецца Дзяржынск-888. Гэта кагбэ паказвае нашую традыцыйную празаходнюю арыентацыю. Акрамя таго, Дзяржынск-888 значна бліжэй да месца пражывання святаго Антонія Ташырскаго, чым Асіповічы або Ганцавічы. А лічбы 8, 8 і 8 паказваюць нашае пасіўнае актыўнае памкненне развіваць сувязі з братнім Кітаем, дзе васьмёрка лічыцца сімвалам удачы і поспеху. УЧА! |
|
|
| Мова |
[Ліп. 29, 2008|07:10 pm] |
Афіцыйнай і адзінай мовай php_bnf аб'яўляецца радыкальная тарашкевіца™ святаго Антонія Польскаго. Радыкальная тарашкевіца™ існуе ў двух варыянтах: кірылічным і лацінкавым. З гэтай нагоды засноўваецца Інстытут вывучэння і абароны радыкальнай тарашкевіцы™ імя Ташырскага (ІВіАРТіТ). Старшынём Інстытута на неабмежаваны тэрмін аб'яўляецца сам стваральнік радыкальнай тарашкевіцы™ - Антоній Польскі фон Кракуф. УЧА! |
|
|
php_bnf - арганізацыя будучыні |
[Ліп. 27, 2008|10:43 am] |
Ідэя стырана тут. Гэта не партыя, не рух і не грамадскае аб'яднанне. Па сутнасці, php_bnf - арганізацыя абсалютна і цалкам АДСная. Таму далучэнне да яе крывавых гэбэшных doopaleez'аў жыстачайшэ вітаецца. Ідэалогія, статут і астатнія сімвалы распрацоўваюцца самімі і толькі самімі пэхапэшнікамі. Так шо далучайсяTM! |
|
|